Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Гомельшчыне таксама судзяць прадпрымальнікаў


Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня ў Гомелі і Рэчыцы судзілі лідэраў прадпрымальнікаў. Аблвыканкам тым часам адгарадзіўся аўтафургонамі ад дробных бізнэсоўцаў, якія распачалі бестэрміновы страйк. З Гомеля перадае наш карэспандэнт.

Судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Сяргей Власаў задаволіў пазоў міжрэгіянальнага цэнтру занятасьці насельніцтва ў дачыненьні лідэра гарадзкой арганізацыі Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Тацяны Марчанкі. Яна забавязана вярнуць цэнтру 1 мільён 201 тысячу рублёў нібыта не законна атрыманай дапамогі па беспрацоўю ў 1996-1999 гадах. Сума ўзятая з улікам інфляцыі.

Паводле пазову і рашэньня судзьдзі, Тацяна Марчанка ня мела права атрымліваць дапамогу, бо выступала сузаснавальніцай таварыства “Родник”. Аргумэнты адказчыцы наконт таго, што таварыства было ужо закрытае, даходаў не прыносіла, пад увагу ўзятыя не былі.

Справу супраць Тацяны Марчанкі цэнтар распачаў у судзе з падачы абласной управы КГБ. І здарылася гэта пасьля леташніх парлямэнцкіх выбараў, на якіх спадарыня Марчанка выступала кандыдатам у дэпутаты ад апазыцыі.

(Марчанка: ) “Найбольш актыўных прадпрымальнікаў перасьледуюць па усіх накірунках. Учора мяне выклікалі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Пагражалі пакараньнем за страйк прадпрымальнікаў. А сёньня Суд Савецкана раёну прызнаў мяне вінаватаю ў незаконным атрыманьні ў 1996-м годзе дапамогі па беспрацоўі. І страйкі, і суды – усё гэта вынік ненармальнай сытуацыі ў краіне”.

У Рэчыцы сёньня таксама судзілі аднаго з найбольш актыўных прадпрымальнікаў, чальца рады аб`яднаньня “Пэрспэктыва” Леаніда Невара.

Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі. непадпарадкаваньні міліцыі.

Спадар Невар ужо правёў за кратамі амаль суткі. У халодным ізалятары ў дадатак да хворага сэрца і высокага крывянога ціску прадпрымальнік атрымаў моцную прастуду.
XS
SM
MD
LG