Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяць кіраўніка страйкоўцаў на Полаччыне


Вінцэсь Мудроў, Полацак Сёньня, у трэці дзень агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў, а 16-й гадзіне намесьнік старшыні рэгіянальнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу і нефармальны лідэр прадпрымальніцкага страйку на Полаччыне Валер Шаўчэнка быў выкліканы па тэлефоне ў Полацкі гарадзкі аддзел унутраных спраў. Аб прычынах выкліку яму нічога не паведамілі.

Калі ж лідэр страйкоўцаў прыйшоў у аддзел, дык пачуў на свой адрас абвінавачаньне ў парушэньні артыкулу 167-1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях – арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу.

Міліцыянты мелі на ўвазе штодзённыя вахты страйкоўцаў на цэнтральным гарадзкім пляцы. А 19-й гадзіне спадар Шаўчэнка быў дастаўлены ў Полацкі гарадзкі суд. Падчас разгляду справы абвінавачаны запатрабаваў заслухаць сьведкаў і судзьдзя Натальля Абрамава вымушаная была перанесьці судовае паседжаньне на 10 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG