Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі магчымы рэфэрэндум пра вывад войскаў з паласы Газа


ЕРУСАЛІМ. Кіраўніцтва партыі “Лікуд”, якую ачольвае прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон, прагаласавала за правядзеньне рэфэрэндума ў пытаньні пра вывад войскаў і эвакуацыі паселішчаў з паласы Газа. Дэпутатам партыі “Лікуд” у парлямэнце дадзена распараджэньне ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндуму. Аднак, памочнікі Шарона лічаць, што рашэньне мала што зьменіць, паколькі ў Кнэсэце няма бальшыні ў гэтым пытаньні. Раней ізраільскі ўрад і парлямэнт ухвалілі плян вываду войскаў і эвакуацыі ўсіх паселішчаў з Газы і некалькіх з Заходняга берагу Ярдану.
XS
SM
MD
LG