Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніку нягледзячы на сур’ёзную хваробу прысудзілі 10 сутак за страйк


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Сьвятлана Пырх пастанавіла арыштаваць прадпрымальніка Леаніда Невара на 10 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.

Спадар Невара з высокаю тэмпэратурай і хворым сэрцам зьмясьцілі ў тую ж камэру ізалятара, дзе ён ужо правёў суткі да суду і атрымаў моцную прастуду. У вокнах камэры замест шкла – поліэтыленавая плёнка. Тэмпэратура ўнутры камэры амаль не адрозьніваецца ад вонкавай, блізкая да нулю.

Родныя арыштаванага прадпрымальніка лічыць, што судзьдзя Сьвятлана Пырх і ахоўнікі робяць усё дзеля таго, каб канчаткова падарваць здароўе Леаніда Невара як лідэра рэчыцкіх прадпрымальнікаў.
XS
SM
MD
LG