Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджанская апазыцыя заклікае да пратэсту


БАКУ. Азэрбайджанская апазыцыя заклікала да масавых акцый пратэсту ў сувязі з забойствам апазыцыйнага журналіста Эльмара Гусэйнава. Невядомы застрэліў Гусэйнава ўчора ўвечары ў ягонай уласнай кватэры. Гусэйнаў быў галоўным рэдактарам часопісу “Манітор”, які жорстка крытыкаваў азэрбайджанскі ўрад. Супраць яго вяліся судовыя справы за артыкулы пра высокіх азэрбайджанскіх чыноўнікаў. Многія азэрбайджанскія праваабаронцы лічаць, што гэта было забойства на замову, зьвязанае з прафэсійнай дзейнасьцю Гусэйнава. Пахаваньне журналіста заплянаванае на пятніцу. Алі Керымлі, лідэр апазыцыйнай партыі “Народны Фронт” сказаў агенцтву “Ройтэрс”, што пахаваньне прадэманструе народную нянавісьць да рэжыму. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што забойства журналіста служыць інтарэсам тых, хто жадае дэстабілізацыі краіны. Ён сказаў, што не дазволіць скарыстаць забойства для палітычнай кампаніі. Раней Аліеў публічна загадаў як найхутчэй расьсьледаваць забойства.
XS
SM
MD
LG