Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліеў назваў забойства журналіста "ударам па дэмакратычнаму разьвіцьцю"


БАКУ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў загадаў як найхутчэй расьсьледаваць забойства журналіста Эльмара Гусэйнава ў Баку. Выступаючы сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Аліеў сказаў:

(Аліеў: ) “Гэта першы выпадак такога кшталту ў сучаснай гісторыі Азэрбайджану. Дагэтуль журналісты працавалі ў мірных умовах і ніколі з такім не сутыкаліся. Гэта вялікая праблема, і як я лічу, моцны ўдар па дэмакратычнаму разьвіцьцю Азэрбайджану”.

Невядомы застрэліў Гусэйнава ўчора ўвечары ў ягонай уласнай кватэры. Гусэйнаў быў галоўным рэдактарам часопісу “Манітор”, які жорстка крытыкаваў азэрбайджанскі ўрад. Супраць журналіста вяліся судовыя справы за артыкулы пра высокіх азэрбайджанскіх чыноўнікаў. Многія азэрбайджанскія праваабаронцы лічаць, што гэта было забойства на замову, зьвязанае з прафэсійнай дзейнасьцю Гусэйнава. Пахаваньне журналіста заплянаванае на пятніцу
XS
SM
MD
LG