Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША і Аўстралія расчараваныя прысудам Башыру


ДЖАКАРТА. Прадстаўнікі ЗША і Аўстраліі выказваюць расчараваньне занадта кароткім, на іх думку тэрмінам зьняволеньня, прысуджанага мусульманскаму сьвятару Абу Бакар Башыру. Сёньня інданэзійскі суд даў Башыру 30 месяцаў турмы ў сувязі са змовай, якая прывяла да выбухаў на высьпе Балі ў 2002 годзе. Тады загінулі 202 чалавекі. Суд апраўдаў Башыра паводле некалькіх найбольш цяжкіх абвінавачваньняў. У прыватнасьці Башыра вінавацілі ў тым, што ён загадаў наладзіць выбух на Балі, дзе сярод загінулых было 88 аўстралійскіх турыстаў. Яго таксама прызналі невінаватым у плянаваньні выбуху ў гатэлі Марыёт у Джакарце ў 2003 годзе, калі загінулі 12 чалавек.
XS
SM
MD
LG