Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі журналіста, які асьвятляў страйк для сайту “Пагоні” (абноўлены)


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў на журналіста Андрэя Пачобута.

Яго выклікалі пасьля мітынгу ў Ленінскі райаддзел міліцыі, сказаўшы, што па іншай справе. Андрэй Пачобут мае пасьведчаньне карэспандэнта газэты “День” і актыўна працуе для інтэрнэт-сайта “Газэта “Пагоня” (www.pahonia.promedia.by) . Ён падрабязна асьвятляў тры дні запар акцыі пратэсту гарадзенскіх прадпрымальнікаў і заўсёды знаходзіўся ў самым цэнтры падзеяў.

Андрэю Пачобуту каля 17 гадзінаў удалося паведаміць па мабільным тэлефоне, што на яго складзены пратакол. Пасьля гэтага сувязь зь ім перапынілася.

***

Міліцыянты Ленінскага РАУС Горадні склалі на журналіста Андрэя Пачобута пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў. Галоўны рэдактар газэты “День” Мікола Маркевіч у дзяжурнай частцы РАУС патлумачыў, што Андрэй Пачобут не ўдзельнічаў у мітынгу, а асьвятляў яго. Галоўны рэдактар лічыць, што дзеяньні міліцыянтаў парушаюць свабоду слова і правы журналіста на выканьне сваёй працы.

Міліцыянты сказалі, што пакінуць Андрэя Пачобута нанач у ізалятары часовага ўтрыманьня, а заўтра завязуць яго ў адміністрацыйны суд.
XS
SM
MD
LG