Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночная Карэя спыняе мараторый на выпрабаваньне ракет далёкага дзеяньня


СЭЎЛ. Урад Паўночнай Карэі абвясьціў, што больш ня лічыць сябе зьвязанымі мараторыем на выпрабаваньні ракет далёкага дзеяньня. Паводле паўночнакарэйскіх ўладаў, варожая палітыка з боку ЗША прымушае іх разьвіваць ядзерную зброю. У заяве паўночнакарэйскага міністэрства замежных спраў гаворыцца, што мараторый быў усталяваны ў 1999 годзе, калі ішоў дыялёг з тагачасным прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам. Паводле заявы, тое, што прэзыдэнт Джордж Буш спыніў перамовы, калі прыйшоў да ўлады ў 2001 годзе, робіць мараторый нядзейсным. У мінулым месяцы Паўночная Карэя абвясьціла, што мае ядзерную зброю і спыняе перамовы наконт сваёй ядзернай праграмы, у якіх бралі ўдзел Паўднёвая Карэя, Кітай, Расея, Японія і Злучаныя Штаты. Пазьней паўночнакарэйскія улады заявілі, што адновяць перамовы, калі Злучаныя Штаты прадэманструюць “шчырасьць”. У сёньняшняй заяве гаворыцца, што амэрыканскі ўрад павінны папрасіць прабачэньне за тое, што называў Паўночную Карэю “бастыёнам тыраніі”
XS
SM
MD
LG