Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падтрымліваюць у Магілёве страйк прадпрымальнікаў?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У Магілёве працягваецца страйк дробных гандляроў. Не працуюць рэчавыя рынкі горада і частка прыватных гандлёвых цэнтраў. Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць на расейскія тавары. Як ставіцца грамадзтва да акцыі пратэсту дробных бізнэсоўцаў? Ці падтрымліваюць людзі іх патрабаваньні? З такімі пытаньнямі наша карэспандэнтка зьвярнулася да жыхароў горада Магілёва.

(Спадарыні: ) “Падтрымліваем страйк. Таму што на нашым кашальку гэта ўсё ж такі адаб’ецца. Куды яны, гэтыя цэны? Усё роўна яны будуць падымаць іх вышэй, калі ім трэба будзе адсоткі плаціць”.

(Спадарыня: ) “Прадпрымальнікі – людзі таксама, і дзеці ў іх, і грошы ім патрэбныя. І ў мяне муж – прадпрымальнік. Цяпер страйк, самі сядзім бяз грошай, не працуем. Карацей, ўсё дрэнна”.

(Спадарыня: ) “Жахліва. Таму што 8 сакавіка надыходзіць, трэба нешта набываць, рыхтавацца, а ўсё зачынена”.

(Спадар: ) “Вось цяпер хацеў набыць кветкі, сувэнірчык нейкі. На жаль, зачынена ўсё – дрэнна. Лепей было б, каб працавалі, каб было ўсё спакойна”.

(Спадарыня: ) “Правільна робяць! Прадпрымальнікаў загналі ў кут. Трэба ім трохі болей не працаваць, каб наш урад зразумеў, што людзі таксама хочуць жыць”.

(Спадарыні: ) “Мы таксама прыватная фірма, плацім падаткі, усё як належна. Няхай і яны выконваюць законы. Дзяржава, напэўна, проста не пойдзе на саступкі”.

(Спадар: ) “Што гаварыць пра страйк і ПДВ? Людзям проста не даюць працаваць. Чым скончыцца? Як было ў сталінскія часы, гэтым і скончыцца”.

(Спадарыня: ) “Падтрмліваю, канечне. Яны ж плацяць вельмі вялікія падаткі”.

(Спадарыня: ) “Я мяркую, што павінны саступіць, таму што народ мае рацыю”.

(Спадар: ) “Патрабаваньні іх, канечне, правільныя, але пужае тое, што прадпрымальнікі не аб’яднаныя і палова зь іх ужо выйшла на працу”.

(Спадар: ) “Я мяркую, што гэтае пытаньне ня можа вырашацца менавіта для гэтай групы прадпрымальнікаў. Мы ўсе “ходзім” пад адным законам, указам. Калі прынятае рашэньне, то трэба ўсім выконваць. Калі не задавольвае, то трэба нейкім іншым шляхам вырашаць”.

(Спадарыня: ) “Там ужо ўсё вырашана, за нас даўно. Правільна, маўчаць ня трэба! Таму што калі грукаюцца, можа гэтае пытаньне і не вырашыцца, але ў патрэбны бок хоць на 2 сантымэтры пасунецца. Можа быць, для гэтага ім трэба трохі не папрацаваць. Можа быць!”

(Спадар: ) “Беларускія прадпрымальнікі, напэўна, самы згуртаваны кляс, бо яны вырашыліся на акцыю пратэсту. Па крайняй меры, гэта яшчэ адзін крок да дэмакратычнага грамадзтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG