Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Азэрбайджан: расьсьледаваньне забойства рэдактара часопісу “Манітор”


БАКУ. Азэрбайджанская паліцыя расьсьледуе забойства заснавальніка і рэдактара апазыцыйнага часопісу “Манітор” Эльмара Гусэйнава. Часопіс выступаў з вострай крытыкай на адрас уладаў Азэрбайджану. Паліцыя разглядае шэраг вэрсіяў прычынаў забойства ўключна з прафэсійнай дзейнасьцю Гусэйнава. Яго забілі ля дзьвярэй ўласнай кватэры. Супраць Гусэйнава некалькі разоў заводзілі крымінальныя справы. Паводле рашэньня судоў, часопіс не аднойчы быў аштрафаваны. Прадстаўнік Гэльсінскага камітэту абароны правоў чалавека ў Азэрбайджане Арзул Абдулаева назвала забойства Гусэйнава – “тэрарызмам супраць прэсы”. Азэрбайджанскія праваабаронцы лічаць, што гэта было забойства на замову.
XS
SM
MD
LG