Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-кіраўнік югаслаўскага войска ў Міжнародным трыбунале


ГААГА. Былы камандуючы югаслаўскага войска Момчыла Перышыч накіруецца ў панядзелак у Гаагу, каб добраахвотна здацца Міжнароднаму трыбуналу ў справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі. Пра гэта паведаміў урад Сэрбіі. Выстаўленыя генэралу абвінавачаньні не былі абнародаваныя. Перышыч ўзначальваў югаслаўскае войска ў часе кіраваньня Слабавана Мілошавіча, аднак пры канцы 90-х гадоў далучыўся да апазыцыі.
XS
SM
MD
LG