Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі тур муніцыпальных выбараў у Савудаўскай Арабіі


Сёньня на поўдні і ўсходзе Савудаўскай Арабіі адбудзецца другі тур муніцыпальных выбараў. Ва ўсходнім рэгіёне Савудаўскай Арабіі жыве шмат шыітаў, і шыіцкія кандыдаты імкнуцца атрымаць месцы ў мясцовых саветах. Першы тур выбараў у мясцовыя органы ўлады адбыўся ў лютым у сталіцы Савудаўскай Арабіі Рыядзе. Трэці і заключны тур выбараў пройдзе ў красавіку ў раёне Меккі і Медзіны. У галасаваньні бяруць удзел толькі мужчыны, жанчынам у Савудаўскай Арабіі забаронена ўдзельнічаць у выбарах.
XS
SM
MD
LG