Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Забіты судзьдзя, які рыхтаваў працэс над Хусэйнам


БАГДАД. У ірацкай сталіцы быў застрэлены судзьдзя адмысловага трыбуналу, які рыхтаваў судовы працэс над Садамам Хусэйнам і ягонымі колішнімі паплечнікамі. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Іраку, судзьдзя Барвэз Мухамад Махмуд і ягоны сын, які таксама супрацоўнічае з адмысловым трыбуналам, былі застрэленыя ўчора, калі выходзілі са свайго дома ў Багдадзе.Гэтае забойства адбылося на другі дзень пасьля таго, як пяць былых прадстаўнікоў рэжыму Садама паўсталі перад судом. Тым часам сёньня ў Багдадзе выбухнулі дзьве бомбы, у выніку чаго загінула 10 урадавых вайскоўцаў і больш за 20 было паранена.
XS
SM
MD
LG