Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя забойцы Георгія Гангадзэ


КІЕЎ. Генэральны пракурор Украіны Сьвятаслаў Піскун назваў двух чалавек, падазраваных у забойстве ў 2000 годзе журналіста Георгія Гангадзэ. Абодва арыштаваныя – палкоўнікі міліцыі. Учора ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка заявіў, што ўлады раскрылі справу аб забойстве Гангадзэ, і абвінаваціў былога прэзыдэнта Леаніда Кучму ў спробах схаваць абставіны забойства. Гангадзэ расьсьледаваў справы, зьвязаныя з карупцыяй высокапастаўленых чыноўнікаў. Ён зьнік у верасьні 2000 году, і пазьней ягонае цела без галавы было знойдзенае ў лесе ў ваколіцах Кіева. Леанід Кучма адмаўляе сваё дачыненьне да забойства.
XS
SM
MD
LG