Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве арыштаваны чалавек, які перавозіў радыяактыўны ўран


КІЕЎ. Агенты ўкраінскай службы бясьпекі арыштавалі сёньня на кіеўскім лётнішчы Барыспаль чалавека, які на сваім аўтамабілі перавозіў радыяактыўны ўран. Паводле Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, у арыштаванага было знойдзена амаль 600 грамаў урану-238. Уран-238 тэарэтычна можа быць выкарыстаны для вырабу гэтак званых “брудных бомбаў”, якія пры выбуху пашыраюць у навакольлі радыяактыўныя рэчывы. У справе распачатае сьледзтва.
XS
SM
MD
LG