Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія просіць Эўразьвяз дапамагчы кантраляваць мяжу з Расеяй


БРУСЭЛЬ. Міністар замежных справаў Грузіі Саламея Зурабішвілі выступіла з прапановай, каб Эўразьвяз дапамог ажыцьцяўляць кантроль за грузінска-расейскай мяжою. Назіральная місія АБСЭ скончыла сваю працу ў сьнежні летась. Расія не пагадзілася на працяг тэрміну дзеяньня місіі, цьвердзячы, што місія прапускае празь мяжу “тэрарыстаў”. Паводле Зурабішвілі, удзел Эўразьвязу ў місіі будзе ідэальным, бо Эўразьвяз ня разглядаецца Расеяй як “супраціўнік” і Расея ня мае права вэта ў гэтай арганізацыі.
XS
SM
MD
LG