Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: справаздача Дзярждэпартамэнту ЗША “мае аднабаковы характар”


Юры Дракахруст, Прага Паводле міністэрства замежных справаў Беларусі беларускі разьдзел штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб сытуацыі з правамі чалавека “ў цэлым мае аднабаковы і палітызаваны характар”.

Пра гэта заявіў сёньня намесьнік кіраўніка упраўленьня інфармацыі МЗС Руслан Есін.

(Есін: ) “Папярэдняе знаёмства з гэтым дакумэнтам паказвае, што ЗША працягваюць лінію на прадузятае адлюстраваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі”.

Спадар Есін падкрэсьліў, што нягледзячы на тое, што амэрыканскі бок адзначыў высілкі ўраду Беларусі па абароне правоў беларускіх грамадзянаў у шэрагу галінаў, уключаючы адукацыю, правы дзяцей, барацьбу з гандлем людзьмі, даклад у цэлым мае аднабаковы і палітызаваны характар.

Паводле прадстаўніка МЗС, міністэрства падрыхтуе разгорнуты камэнтар да справаздачы дзярждэпартамэнту пасьля яе дасканалага вывучэньня міністэрствамі і ведамствамі Беларусі.

Гл. таксама • Дзярждэпартамэнт ЗША адзначае пагаршэньне сытуацыі ў Беларусі
XS
SM
MD
LG