Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы начальнік СІЗА Алкаеў лічыць, што ў Беларусі справы зьніклых можна было таксама раскрыць вельмі хутка


Юры Дракахруст, Прага Пасьля прыходу да ўлады Віктара Юшчанкі спатрэбілася няшмат часу, каб раскрыць справу аб забойстве Георгія Гангадзэ, якая была нераскрытай 4 гады. Калі ў Беларусі зьменіцца ўлада, колькі спатрэбіцца часу, каб раскрыць справы аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага?

Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе былы начальнік менскага сьледчага ізалятару Алег Алкаеў, які эміграваў у Нямеччыну, хаваючыся ад перасьледу беларускіх уладаў.

(Алкаеў: ) “На мой погляд у Беларусі раскрыць гэтыя справы шанцаў яшчэ болей. Залежыць ад таго, хто гэтым будзе займацца. Калі б гэтым займаўся, напрыклад, я, мне б спатрэбілася дзён 10-15, дакладна столькі, колькі трэба, каб дапытаць сьведак. Дакладней, ужо ня сьведак, а падазраваных. Колькасьць асобаў ужо даўно вызначана. Гэтае злачынства ўжо юрыдычна раскрытае, імёны ўсе названыя. Іх трэба дапытаць ва ўсталяваным законам парадку, каб гэтыя доказы мелі законную сілу. Вось і ўсё”.

Але прызнаньне падазраванага – гэта яшчэ не канчатковы доказ. А нейкія рэчавыя доказы можна было б знайсьці?

(Алкаеў: ) “Так, іх можна знайсьці. Але я зараз на гэтую тэму гаварыць ня буду, бо і так было шмат балбатні і была магчымасьць схаваць некаторыя сьляды. Натуральна, ёсьць яшчэ рэчавыя доказы, якія яшчэ невядомыя шырокім колам грамадзкасьці. Я пакуль пра іх казаць ня буду. Калі прыйдзе час, яны зразумела будуць далучаныя да крымінальнай справы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG