Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Rzeczpospolita” зноў піша пра беларускі страйк


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскія СМІ працягваюць інфармаваць пра страйк беларускіх прадпрымальнікаў. Вялікі артыкул на гэтую тэму зьмяшчае сёньня і аўтарытэтны штодзёньнік “Rzeczpospolita”. Са зьместам публікацыі вас пазнаёміць наш варшаўскі карэспандэнт.

“Rzeczpospolita” піша, што ў Беларусі да страйку далучыліся каля 80 тысяч дробных прадпрымальнікаў.

“Калі, прыкладам, гарадзенскія ўлады заявілі ўдзельнікам мітынгу, што на вуліцы размаўляць немагчыма і каб тыя накіравалі сваіх прадстаўнікоў, прадпрымальнікі адказалі: Нашыя прадстаўнікі ўжо сядзяць у турмах і СІЗО”, – адзначае польскі штодзёньнік ды распавядае пра прадпрымальніцкіх лідэраў спадароў Леванеўскага і Васільева, якім суд прысудзіў турэмнае зьняволеньне, а таксама пра арышты і вялізныя штрафы для арганізатараў акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў.

„Rzeczpospolita” піша таксама пра пратэсты прадпрымальнікаў у Менску.

“Прадпрымальнікі запатрабавалі, каб да 4 сакавіка адміністрацыя прэзыдэнта пачала зь імі перамовы, у адваротным выпадку яны пагражаюць 25-га сакавіка ўзяць удзел ў дэманстрацыі апазыцыі з нагоды ўгодкаў абвяшчэньня БНР. А гэта б азначала, што прадпрымальнікі пераходзяць пад сьцягі апазыцыі”, – піша ў сёньняшнім нумары аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita”.
XS
SM
MD
LG