Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Оргіш у “Народнай Волі”: улады не дазваляюць абараняць дысэртацыі па гісторыі


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

Газэта “Народная Воля” зьмясьціла матэрыял Вячаслава Оргіша аб тым, як улады не дазваляюць абараняць дысэртацыі па гісторыі. Гэта тычыцца дасьледаваньняў у галіне расейска-беларускіх стасункаў у пэрыяд Вялікага княства Літоўскага. Калі погляд гісторыка ня ўпісваецца ў афіцыйную вэрсію, абарона дысэртацыі ня мае пэрспэктываў. На думку аўтара, улады баяцца параўнаньня з сучаснасьцю.

Чым займаецца былы генэральны пракурор Алег Бажэлка? Ягоны сын працуе ў пракуратуры. Ён і адказваў на пытаньні журналістаў “Народнай Волі”.

У Баранавіцкай папраўчай калёніі адбыўся канцэрт гурту “Ляпис Трубецкой”. Спансараваў гэта вязень калёніі Яўген Краўцоў, былы старшыня праўленьня “Комплексбанка”. Чытайце аб гэтым у “Народнай Волі”.

А Івацэвіцкая “Газэта для Вас” распавядае пра канфлікт паміж мясцовым касьцёлам і мясцовай уладай у Пружанах. Справа ў тым, што касьцёл атрымаў гуманітарную дапамогу – муку. Але распаўсюдзіць яе ў сем’ях жыхароў гораду ня можа. Улады забаранілі даваць людзям муку, пакуль тыя не прынясуць даведкі аб тым, што яны сапраўды маламаёмасныя. Натуральна, жадаючых хадзіць па розных інстанцыях і зьбіраць даведкі, каб атрымаць 5 кг мукі, няшмат.

Газэта дае агляд сытуацыі на рынку. 91 прадпрымальнік у Івацэвічах падаў заяву ў выканкам, каб спыніць прадпрымальніцкую дзейнасьць. 1 сакавіка прадпрымальнікі далучыліся да ўсеагульнага страйку. Працавалі толькі харчовыя шапікі.

Газэта надрукавала ліст чытача, які камэнтуе сытуацыю ва Ўкраіне. Маецца на ўвазе прапанова звальняцца са сваіх пасадаў галоўным рэдактарам дзяржаўных газэтаў. Чытач лічыць гэта справядлівым фіналам “аранжавай рэвалюцыі”.

“Вечерний Бобруйск” на старонках газэты распавядае аб тым, што аквапарк, які так чакаюць маленькія жыхары гораду, невядома калі пабудуюць. Старшыня гарвыканкаму паведаміў, што жадаючых фінансаваць будаўніцтва няма. Ён заклікаў прадпрымальнікаў адгукнуцца і даць грошы.

А журналісты “Новой газеты Сморгони” высьвятлялі, дзе можна набыць лыжы. Высьветлілася, што ні ў крамах, ні напракат мясцовыя жыхары іх нідзе ня возьмуць.

Чытачы газэты могуць даведацца аб тым, што ў Смаргоні шпіталь перабудоўваюць у дом састарэлых. Такіх людзей шмат. Даглядаць іх няма каму, а дзяржаве цяжка аказваць дапамогу кожнаму паасобку. Таму і вырашылі зьмясьціць іх разам пад адным дахам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG