Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Gazeta Wyborcza” піша пра беларускі страйк


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы электронныя і друкаваныя мэдыі актыўна камэнтуюць страйкі беларускіх прадпрымальнікаў.

Увечары 1 сакавіка пра прадпрымальніцкія пратэсты ў Беларусі паведаміў у галоўным выпуску навінаў першы канал польскага тэлебачаньня. Вядучы, прадстаўляючы матэрыял, адзначыў, што цяпер “гаворка пойдзе пра краіну, дзе дэмакратыя – гэта фікцыя”.

Польскія тэлежурналісты адзначылі, што такога страйку ў Беларусі не было вельмі даўно – спужаліся нават улады. У матэрыяле былі паданыя меркаваньні прадпрымальнікаў, якія казалі, што цяперашнія ўлады хочуць іх зьнішчыць.

“У Беларусі можна пратэставаць, але толькі не каля вокнаў рэзыдэнцыі прэзыдэнта – гэта для беларускіх уладаў ужо зашмат”, падкрэсьлілі польскія журналісты, распавядаючы пра тое, што міліцыя не пусьціла дэманстрантаў да будынку рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Тым часам польская “Газэта Выборча” ў артыкуле “Масавыя пратэсты прадпрымальнікаў у Беларусі” піша, што супраць увядзеньня новага падатку пратэстуюць больш за сто тысячаў беларускіх прадпрымальнікаў, а ў Менску дайшло да сутычак прадпрымальнікаў зь міліцыяй.

Штодзёньнік адзначае, што ўдзельнікі страйку ўсё сьмялей высоўваюць палітычныя патрабаваньні.
XS
SM
MD
LG