Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 сакавіка 1562 году нарадзіўся беларускі вайскаводзец Крыштаф Мікалай Дарагастайскі


Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 2 сакавіка

2 сакавіка 1994 году Вяpхоўны Савет Рэспyблiкi Белаpyсі пpагаласаваў за пpэзыдэнцкyю фоpмy кipаваньня ў краіне. Апазыцыя ўдзелу ў галасаваньні не прымала, бо лічыла, што прэзыдэнцтва ў Беларусі непазьбежна прывядзе да аўтарытарызму і дыктатуры, а найбольш прыдатная для краіны форма існаваньня – гэта парлямэнцкая рэспубліка.

2 сакавіка 1562 году нарадзіўся беларускі вайскаводзец Крыштаф Мікалай Дарагастайскі. У тыя часы Беларусь была часткаю Вялікага Княства Літоўскага, і Дарагастайскі займаў у гэтай дзяржаве пасаду маршала. Ён удзельнічаў у Лівонскай вайне супраць Расеі і ў вайне супраць швэдзкай агрэсіі. Між іншым, Дарагастайскі займаўся ня толькі вайсковымі справамі. У 1615 годзе ён заснаваў друкарню ў маёнтку Ашмяна Мураваная.

Наступная гістарычная дата таксама тычыцца слынных беларускіх вайскоўцаў. 2 сакавіка 1608 году памёр Канстанцін Астроскі, выдатны гетман, пераможца расейскай арміі ў бітве пад Воршай. Астроскі таксама вядомы ня толькі вайсковымі справамі. Ён быў заўзятым праваслаўным вернікам і будаваў па ўсёй краіне цэрквы.

2 сакавіка 1829 году нарадзіўся Альфрэд Брэм, нямецкі заоляг, дырэктар Гамбурскага заапарку, стваральнік Бэрлінскага акварыюму. Гэта Брэм напісаў культавую кнігу “Жыцьцё жывёлаў”, якую і сёньня з задавальненьнем чытаюць і дарослыя і малыя па ўсім сьвеце.

2 сакавіка 1879 году прыйшоў на сьвет яшчэ адзін навуковец – беларускі нэўрапатоляг Міхал Кроль. Ён нарадзіўся ў Менску, а як вывучыўся, стаў акадэмікам, дасьледаваў функцыі нэрвовай сыстэмы чалавека, вывучаў залежнасьць мовы ад розных частак мозгу. Таксама шмат зрабіў дзеля барацьбы з хваробамі нэрваў – з шаленствам, праказай ды іншымі.

2 сакавіка 1918 году нарадзіўся беларускі паэт Алесь Бачыла. Ён паходзіць зь вёскі Лешніца пад Пухавічамі. Шмат якія ягоныя вершы пакладзеныя на музыку і сталі песьнямі.

2 сакавіка 1926 году прыйшоў на сьвет францускі прэзыдэнт Валеры Жыскар Д`Эстэн – чалавек з доўгай і багатай біяграфіяй. А 2 сакавіка 1931 году нарадзіўся апошні прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.
XS
SM
MD
LG