Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас сустракаецца з кіраўнікамі Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас сёньня сустракаецца з лідэрамі Эўразьвязу ў Брусэлі – старшынём Эўракамісіі Хосэ Мануэлям Барозам і кіраўніком зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Гав’ерам Салянам. Учора на канфэрэнцыі ў Лёндане палестынскі кіраўнік падтрымаў плян рэфармаваньня Палестынскай аўтаноміі. У канфэрэнцыі бралі ўдзел прадстаўнікі Эўразьвязу, ЗША. ААН і краінаў арабскага сьвету. Чакаецца, што Эўразьвяз будзе адыгрываць вядучую ролю ў каардынацыі міжнароднай дапамогі і фінансаваньня рэформы палестынскіх інстытутаў. Палестынцы запэўнівалі ў тым, што будуць рэфармаваць ўласныя сілы бясьпекі, змагацца з карупцыяй і правядуць выбары ў ліпені. Удзельнікі канфэрэнцыі заклікалі Ізраіль і Палестыну выконваць умовы замірэньня. Ізраіль не браў удзелу ў канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG