Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка: "Затрыманы забойцы Гангадзэ"


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў пра затрыманьне забойцаў журналіста Георгія Гангадзэ. Паводле Юшчанкі, ёсьць падставы сьцьвярджаць пра раскрыцьцё забойства журналіста.

Георгі Гангадзэ зьнік у верасьні 2000 году. Праз два месяцы ў лесе паблізу Кіева было знойдзена зьнявечанае цела без галавы, якое пракуратура прызнала целам Гангадзэ. Украінская апазыцыя вінаваціла ў дачыненьні да забойства журналіста прэзыдэнта Леаніда Кучму.

Кіраўнік парлямэнцкай камісіі для расьсьледаваньня забойства Гангадзэ Грыгоры Амельчанка заявіў, што ў Генэральную пракуратуру накіраваны матэрыялы для арышту Кучмы. У гэтыя дні экс-прэзыдэнт Украіны знаходзіцца на адпачынку ў Карлавых Варах.
XS
SM
MD
LG