Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібане працягваюцца акцыі пратэсту


БЭЙРУТ. Сотні дэманстрантаў працягвалі акцыі пратэсту ў Бэйруце, патрабуючы вываду сырыйскіх войскаў зь Лібану і расьсьледаваньня абставінаў забойства былога прэм’ера Рафіка Харыры.

Напярэдадні лібанскі ўрад Амара Карамэ падаў у адстаўку. Прэзыдэнт Лібану Эміль Лахуд даў палітычным сілам 48 гадзін для ўзгадненьня кандыдатуры новага прэм’ера.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс і міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барнье заклікалі сёньня да вываду замежных войскаў зь Лібану. 14-тысячны сырыйскі вайсковы кантынгент знаходзіцца ў Лібане ўжо звыш 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG