Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Літва: Паксаса прызналі вінаватым


ВІЛЬНЯ. Апэляцыйны суд Літвы прызнаў экс-прэзыдэнта Літвы Раландаса Паксаса вінаватым у разгалошваньні дзяржаўнай таямніцы фундатару сваёй прэзыдэнцкай кампаніі Юр’ю Барысаву. Пры гэтым суд пастанавіў вызваліць Паксаса ад адказнасьці ў сувязі з тым, што перададзеныя экс-прэзыдэнтам зьвесткі не пагражаюць бясьпецы краіны.

Увосень 2004 году Паксас быў апраўданы пастановаю Віленскага ўчастковага суду. У леташнім красавіку працэдураю імпічмэнту Паксаса зьнялі з прэзыдэнцкай пасады. Экс-прэзыдэнт адмаўляе сваю віну, цьвердзячы, што стаў ахвяраю палітычнага перасьледу.
XS
SM
MD
LG