Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі спрабавалі прабіцца да рэзыдэнцыі прэзыдэнта


Любоў Лунёва, Менск Мітынг прадпрымальнікаў у цэнтры Менску ператварыўся ў шэсьце да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, але амонаўцы разагналі дэманстрацыю. Ёсьць зьбітыя. Міліцэйскае кіраўніцтва пагражае судовымі санкцыямі.

Цягам трох гадзінаў больш за тры тысячы прадпрымальнікаў мітынгавалі на Кастрычніцкай плошчы. Міліцэйскае кіраўніцтва знаходзілася ўвесь час побач з мітынгоўшчыкамі, але не патрабавала разысьціся, нягледзячы на тое, што акцыя была несанкцыянаваная.

Амонаўцы сядзелі ў аўтобусах у дварах будынкаў, што побач з плошчай.

Пасьля выступу ўсіх ахвотных прадпрымальнікі вырашылі пайсьці да будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, каб перадаць яму свае патрабаваньні. Вялікай калёнай прадпрымальнікі пайшлі з Кастрычніцкай плошчы ў бок вуліцы Янкі Купалы. Перайшлі там дарогу і рушылі да будынку адміністрацыі. Але на лесьвіцы, якая вядзе да Дому афіцэраў, дарогу ім перагарадзілі амонаўцы.

Амонаўцы разам зь іншымі міліцыянтамі пачалі выціскаць натоўп зь лесьвіцы і са сквэру. Некалькі жанчын не ўтрымаліся на нагах і паваліліся на сьнег. Пасьля гэтага настрой у дэманстрантаў зьмяніўся. Дэманстранты прынялі рашэньне вярнуцца на плошчу і там стаяць, пакуль улады не прапануюць правесьці перамовы. Прадпрымальнікі папрасілі міліцыянтаў перадаць асабіста Аляксандру Лукашэнку, што яны прызвычаіліся гандляваць у цяжкіх умовах і стаяць на марозе могуць доўгі час.

Гл. таксама • Пратэсты ў Менску: Віцэ-прэм’ер заявіў прадпрымальнікам, што падатак адменены ня будзе
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG