Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вечарына Рыгора Барадуліна перанесеная з прычыны хваробы юбіляра


Валер Каліноўскі, Менск Літаратурная вечарына да 70-годзьдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якая была прызначаная на 2 сакавіка, пераносіцца ў сувязі з хваробай юбіляра. У Рыгора Барадуліна грып, і лекары не раілі яму выходзіць з кватэры.

Сам спадар Барадулін паведаміў, што грып праходзіць дрэнна, таму ён нават не хоча прызначаць новую дату вечарыны, каб зноў не падвесьці сяброў і аматараў паэзіі. “У гэтым годзе вечарына пройдзе абавязкова”, – з гумарам запэўніў Рыгор Барадулін.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч паведаміў, што дазвол на арэнду вялікай залы Дома літаратара для юбілейнай вечарыны ў камэнданта будынку атрыманы, канкрэтную дату імпрэзы трэба будзе ўзгадніць пазьней.

Спадар Пашкевіч разьлічвае правесьці вечарыну ў сярэдзіне сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG