Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генэральны сакратар ААН асудзіў тэракт у Іраку


БАГДАД. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан асудзіў ўчорашні тэракт у ірацкім горадзе Хіла, дзе ў выніку выбуху замінаванага аўтамабілю загінулі найменей 115 чалавек, і 130 былі параненыя. Выбух адбыўся побач з мэдычным цэнтрам ў натоўпе пацыентаў, якія чакалі чаргі на абсьледаваньне. Паліцыя паведаміла пра некалькіх арыштаваных, якія мелі датычнасьць да выбуху. Кофі Анан заклікаў усе бакі ў Іраку адкінуць усе супярэчнасьці і супрацоўнічаць дзеля нацыянальнай згоды.
XS
SM
MD
LG