Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане канфэрэнцыя ў справе палестынскіх рэформаў


ЛЁНДАН. Сёньня ў брытанскай сталіцы распачынаецца канфэрэнцыя ў справе палестынскіх рэформаў. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро заявіў, што на гэтай сустрэчы ня будзе абмяркоўвацца “мірны працэс” і плян мірнага ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. А гаварыць на канфэрэнцыі будуць пра рэфармаваньне сілаў бясьпекі і палітычных інстытутаў Палестыны. Ініцыятарам канфэрэнцыі стаў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, у ёй возьмуць удзел палестынскі прэзыдэнт Махмуд Абас, Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, Генэральны сакратар ААН Кофі Анан. Прадстаўнікі Ізраілю не бяруць удзелу ў канфэрэнцыі.
XS
SM
MD
LG