Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стан з правамі чалавека ў Беларусі рэзка пагоршыўся -- адзначае Дзярждэпартамэнт ЗША ў штогадовай справаздачы


Вашынгтон. Дзярждэпартамэнт ЗША надрукаваў штогадовую справаздачу пра захаваньне правоў чалавека ў сьвеце. У дакумэнце адзначаецца, што стан з правамі чалавека ў Беларусі летась рэзка пагоршыўся. Улады краіны распраўляліся з палітычнымі праціўнікамі, абмяжоўвалі асноўныя свабоды, адмаўлялі ў рэгістрацыі апазыцыйным кандыдатам на парлямэнцкіх выбарах. У выніку -- недастаткова празрысты палітычны працэс. У справаздачы названыя верагоднымі паведамленьні пра тое, што ўрадавыя чыноўнікі мелі дачыненьне да зьнікненьня палітычных праціўнікаў і журналіста. Празьмерная сіла выкарыстоўвалася супраць удзельнікаў мірных акцыяў пратэсту. У справаздачы гаворыцца, што сілы бясьпекі адказныя за незаконныя арышты. Адбываўся ціск на свабоду слова і зачыняліся праваабарончыя арганізацыі, а тыя, што працягваюць дзейнічаюць, адчуваюць перасьлед уладаў. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс ахарактарызавала Беларусь як ”апірышча тыраніі”. Злучаныя Штаты не прызналі вынікі рэфэрэндуму, якія дазваляюць Лукашэнку браць удзел у выбарах на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Сярод краінаў, якія асабліва рэзка крытыкуюцца ў справаздачы, і Расея. Адзначаецца пагаршэньне становішча са свабодаю інфармацыі і рашэньне Крамлю перайсьці ад выбараў да прызначэньня губэрнатараў. Дзярждэпартамэнт таксама адзначыў парушэньні правоў чалавека ў Савудаўскай Арабіі, Эгіпце, Сырыі, Іране, Кітаі.
XS
SM
MD
LG