Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыцкая апазыцыя лічыць парлямэнцкія выбары фарсам


Душанбэ. Назіральнікі АБСЭ назвалі парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў Таджыкістане ў мінулую нядзелю, не адпаведнымі дэмакратычным стандартам. Кіраўнік місіі АБСЭ Пітэр Эйхер адзначыў, што перадвыбарчая кампанія знаходзілася пад значным кантролем уладаў. Назіралася і ўмяшаньне ў дзейнасьць незалежнай прэсы. Таджыцкая апазыцыя назвала выбары “фарсам” , які ўлады правялі ў мэтах падтрымкі рэжыму цяперашняга прэзыдэнта Эмамалі Рахмонава.
XS
SM
MD
LG