Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Лібану падаў у адстаўку


Лібан. Прасырыйскі ўрад Лібану падаў у адстаўку. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Лібану Амар Карамі. Гэта было абвешчана ў момант, калі парлямэнт разглядаў пытаньне аб даверы ўраду. У Бейруце тысячы людзей выйшлі сёньня на вуліцы – нягледзячы на забарону ўладамі усялякіх маніфэстацыяў. Забарона была ўведзеная ў сувязі з небясьпекай сутыкненьняў прыхільнікаў апазыцыі і праўрадавых партыяў. Крызыс выкліканы нядаўнім забойствам былога прэм’ера Рафіка Харыры. Апазыцыя абвінавачвае ў датычнасьці да забойства – Сырыю, і патрабуе адстаўкі ўрада.
XS
SM
MD
LG