Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк піша пра тое, як Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца змагацца з апазыцыяй


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza” піша сёньня пра намер Аляксандра Лукашэнкі змагацца супраць беларускай апазыцыі, выкарыстоўваючы досьвед... Злучаных Штатў Амэрыкі.

“Аляксандар Лукашэнка кажа, што будзе змагацца супраць апазыцыі пры дапамозе падатковага заканадаўства, складзенага паводле ўзору амэрыканскага, але ён не забываецца і на свае, мясцовыя мэтады”, - піша “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік распавядае пра тое, што беларускі кіраўнік загадаў ураду шукаць, як абкласьці падаткамі грошы, якія нібыта йдуць у Беларусь для ягоных палітычных апанэнтаў. “А каб нас не абвінавачвалі, возьмем прыклад з ЗША, дзе пакараньні за ўхіленьне ад падаткаў найбольш жорсткія. Будзем вучыцца ў гэтай калыскі дэмакратыі”, - цытуе польскі штодзёньнік словы беларускага кіраўніка.

Штодзёньнік падае прыклад эканаміста Яраслава Раманчука, якому напярэдадні не дазволілі балятавацца на паўторных парлямэнцкіх выбарах за тое, што ён не пазначыў у дэклярацыі ганарару, атрыманага ад расейскай газэты “Труд” у памеры трох даляраў, які нават не атрымаў.
XS
SM
MD
LG