Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Агляд друку: у Баранавічах 550 прадпрымальнікаў падалі заявы ў гарвыканкам аб спыненьні прадпрымальніцкай дзейнасьці


Падрыхтавала Любоў Лунёва Агляд незалежнага друку

“Брестская газета” паведамляе пра посьпехі Берасьцейскага прадпрыемства “Санта Брэмар” у міжнароднай выставе “Продэкспо-2005” у Маскве. У выставе бралі ўдзел больш за тысячу расейскіх і іншых замежных вытворцаў прадуктаў харчаваньня. Берасьцейскае прадпрыемства прадставіла вырабы зь філе селядца, салаты і марозіва пад гандлёвай маркай “Юккі”. У конкурсе “Лепшы прадукт года-2005” кулінарныя вырабы з рыбы (Рулеты і кавалачкі з філе селядца) “Санта Брэмар” узнагародзілі залатым мэдалём і дыплёмам. Марозіва “Трюфель” – срэбраным мэдалём і дыплёмам, а філе селядца “Матиас прованс” – дыплёмам.

Пад загалоўкам “Ва ўсім сьвеце так, як у Баранавічах?” чытайце, як у Баранавічах 550 прадпрымальнікаў падалі заявы ў гарвыканкам аб спыненьні прадпрымальніцкай дзейнасьці. Яны зрабілі гэта на знак пратэсту супраць новага закону аб ПДВ. Прадпрымальнікі спаслаліся на тое, што іх праца стала нерэнтабельнай.

Платныя паслугі ў галіне аховы здароўя людзі могуць атрымаць у кожным шпіталі ці паліклініцы. У Берасьці цяпер гэта будуць рабіць адмысловыя гаспадарча-разьліковыя цэнтры. Ці адмовяць некаторым мэдыкам у прыватнай практыцы? Невядома. Па сутнасьці, мэдыкі-стаматолягі і іншыя мусяць застацца на сваіх месцах. Але лячэбныя ўстановы будуць пераводзіць у цэнтры.

“Белорусский рынок” 8 палос прысьвяціў “Эўрапейскаму выбару”. Журналісты асьвятляюць саміт Эўразьвязу і ЗША. Чытачы газэты могуць прачытаць пра рэфэрэндум па эўрапейскай канстытуцыі ў Гішпаніі, ды што такое Эўрапейская канстытуцыя.

Чытачы газэты могуць прачытаць блёк матэрыялаў з Латвіі. Цікавае інтэрвію з былым міністрам ў міграцыі Нілсам Мужліексам пра становішча расейцаў у Латвіі. А таксама – інтэрвію з консулам Эстоніі.

Новы праект газэты – “Таямніца ўнёскаў”: экспэрты даюць парады як правільна заключаць дамову. Шмат увагі надаецца дэпазытам.

“Белорусский рынок” дасьледавала тэму падвышэньня коштаў на жыльлё. Чытачам будзе цікава даведацца пра новыя тарыфы.

Апроч таго, журналісты высьвятлялі ці ёсьць пагроза забароны ўвозу беларускага цукру ў Расею.

А “Белорусская газета” пад загалоўкам “Іван Ціцянкоў ведае, як утрымацца на пасадзе кіраўніка заггасу краіны” дае матэрыял пра новае прызначэньне на гэтую пасаду. Іван Ціцянкоў сказаў некалькі словаў “БГ”. У прыватнасьці пра тое, што ён працаваў суткамі і дасягнуў вялікіх посьпехаў.

Чытайце ў “БГ” пра конкурс “Містэр года 2005”: ён праходзіў у ДК Менскага трактарнага заводу. Удзел бралі студэнты з ПТВ і тэхнікумаў.
XS
SM
MD
LG