Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль вінаваціць Сырыю ў выбуху


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль мае намер падаць доказы дачыненьня Сырыі да пятнічнага выбуху ў Тэль-Авіве, ахвярамі якога сталі 4 чалавекі.

Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом зьбіраецца перадаць сёньня паслом краінаў Эўразьвязу і дзяржаваў-чальцоў Рады Бясьпекі ААН зьвесткі вайсковай выведкі пра ролю Сырыі ў выбуху. Сырыйскія ўлады рашуча адмаўляюць сваё дачыненьне да тэракту.
XS
SM
MD
LG