Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыкістан: прагаласавалі 92 % выбарнікаў


ДУШАНБЭ. У панядзелак будуць абвешчаныя першыя папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў у Таджыкістане. Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, удзел у нядзельным галасаваньні ўзялі звыш 92 працэнтаў таджыцкіх выбарнікаў.

На 63 мандаты прэтэндавалі каля 230 кандыдатаў. Чакаецца, што кіроўчая Народна-дэмакратычная партыя прэзыдэнта Эмамалі Рахмонава захавае бальшыню ў парлямэнце.

Таджыцкая апазыцыя заявіла пра шматлікія парушэньні ў ходзе галасаваньня.
XS
SM
MD
LG