Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Іран дамовіліся аб экспарце паліва


ТЭГЕРАН. Расея і Іран ў нядзелю падпісалі дакумэнт аб абавязковым вяртаньні ў Расею адпрацаванага ядзернага паліва. Пагадненьне дазваляе пачаць экспарт расейскага ядзернага паліва для іранскай атамнай станцыі ў Бушэры, будаўніцтва якой павінна быць завершанае ў наступным годзе. ЗША выступаюць супраць пагадненьня паміж Масквой і Тэгеранам, асьцерагаючыся, што Іран выкарыстае ядзернае паліва для стварэньня атамнай бомбы.
XS
SM
MD
LG