Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кыргызстане -- выбары ў парлямэнт


БІШКЕК. У Кыргызстане сёньня адбываюцца выбары ў парлямэнт. Лідэрка апазыцыйнага руху “Айчына” Роза Атунбаева заявіла пра грубыя парушэньні ў часе галасаваньня. Міністэрства замежных справаў Кыргызстану абвінаваціла амбасадара ЗША ў Бішкеку Стывена Янга ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы краіны. Янг у інтэрвію адной з мясцовых газэтаў ізноў выказаўся пра магчымасьць парушэньняў ў часе выбараў ў парлямэнт. Кіраўнік місіі назіральнікаў СНД Уладзімер Рушайла сказаў, што сур’ёзных парушэньняў пакуль не зарэгістравана. Прадстаўнікі апазыцыі ўказваюць на сур’ёзныя парушэньні ў выбарчых акругах, дзе балятуюцца сын і дачка прэзыдэнта Аскара Акаева. За 75 месцаў у аднапалатным парлямэнце Кыргызстану змагаюцца 400 кандыдатаў. Апазыцыя, паводле дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, разьлічвае атрымаць 25 дэпутацкіх мандатаў.
XS
SM
MD
LG