Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аўганскім войску 20 тысячаў чалавек


КАБУЛ. Колькасьць аўганскага войска сёньня дасягнула 20 тысячаў чалавек. У Кабуле адбылася цырымонія, у якой узялі ўдзел больш за 850 новых жаўнераў і афіцэраў нацыянальнага войска. Як заявілі прадстаўнікі ўладаў Аўганістану, ЗША прыкладае сур’ёзныя намаганьні для падрыхтоўкі аўганскіх вайскоўцаў. Цяпер у Аўганістане знаходзяцца 17 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў і каля 9 тысячаў вайскоўцаў з іншых краінаў НАТО.
XS
SM
MD
LG