Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраільскі міністар абароны абвінаваціў Сырыю ў датычнасьці да тэракту ў Тэль-Авіве


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі міністар абароны Шаўль Мофаз абвінаваціў Сырыю ў датычнасьці да тэракту ў Тэль-Авіве. Прадстаўнікі групоўкі “Ісламскі джыгад”, якая базуецца ў Сырыі, ўзялі на сябе адказнасьць за тэракт у пятніцу ў Тэль-Авіве, калі 4 чалавекі загінулі і дзесяткі былі параненыя ў выніку выбуху ў адной з дыскатэкаў у Тэль-Авіве. Раней групоўкі “Ісламскі Джыгад” і “Хамас” не прызнавалі сваю датычнасьць да тэракту. Пазьней чалавек, які назваўся прадстаўніком “Ісламскага дыжгаду”, затэлефанаваў у сусьветныя інфармацыйныя агенцтвы і паведаміў, што гэтая групоўка бярэ на сябе адказнасьць за тэракт. З падобнымі заявамі быў распаўсюджаны таксама і відэазапіс. Пазьней іншы прадстаўнік “Ісламскага джыгаду” адкінуў абвінавачаньні ў датычнасьці да тэракту.
XS
SM
MD
LG