Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кыргызскія ўлады абмежавалі доступ да незалежнай інфармацыі напярэдадні выбараў


БІШКЕК. Кыргызскія ўлады абмежавалі доступ да незалежнай інфармацыі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў 27 лютага. Як паведаміла Радыё Свабода адна з лідэраў апазыцыі Роза Атынбаева, у суботу ўлады закрылі доступ да шэрагу інфармацыйных сайтаў у Інтэрнэце. Апроч таго, у той жа дзень кыргызскія спэцслужбы правялі ператрус ў адным з незалежных выдавецтваў у Бішкеку і канфіскавалі падрыхтаваныя да друку нумары вядучых газэтаў. На гэтым тыдні таксама было спыненае вяшчаньне кыргызскай службы Радыё Свабода на ультракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазоне. Лідэрка кыргызскай апазыцыі Роза Атынбаева заявіла, што парлямэнцкія выбары ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі. Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку, Роза Атынбаева папярэдзіла, што парушэньні выбарчага заканадаўства, ціск на апазыцыю і сродкі масавай інфармацыі могуць выклікаць масавыя пратэсты. Раней сёньня яшчэ адзін прадстаўнік кыргызскай апазыцыі Арслан Маліеў выступіў у горадзе Баканбаеў на шматтысячным мітынгу. Яго удзельнікі пратэставалі супраць адхіленьня Маліева ад удзелу ў прызначаных на нядзелю выбарах.
XS
SM
MD
LG