Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Іран адклалі падпісаньне пагадненьня


ТЭГЕРАН. Кіраўнікі атамных ведамстваў Расеі і Ірану нечакана адклалі падпісаньне пагадненьня пра забесьпячэньне Ірану палівам для яго першага атамнага рэактару. Чакалася, што Аляксандар Румянцаў і Галям Рэза Агазадэ павінны былі сёньня заключыць у Тэгеране дамову, якая дазволіла б Ірану налета пачаць эксплюатацыю АЭС у Бушэры. Аднак, прадстаўнік іранскага атамнага ведамства выказаў надзею, што дакумэнт будзе падпісаны ў нядзелю. Пагадненьне прадугледжвае вяртаньне Іранам у Расею адпрацаванага ядзернага паліва. ЗША лічаць, што пагадненьне дапаможа Тэгерану ў распрацоўцы ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG