Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас: За тэрактам у Тэль-Авіве стаіць "трэцяя сіла"


РАМАЛА. Ізраільскае войска сёньня зрабіла рэйд на тэрыторыю Заходняга берагу Ярдану і, як паведамляецца, арыштавала двух братоў сьмяротніка, які напярэдадні ажыцьцявіў тэракт у Тэл-Авіве. У пятніцу ўвечары 4 чалавекі загінулі і дзесяткі былі параненыя ў выніку выбуху ў адной з дыскатэкаў у Тэль-Авіве. Кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас паабяцаў аддаць пад суд арганізатараў тэракту. Паводле Абаса, за выбухам стаіць “трэцяя сіла”. Ізраільскія і палестынскія афіцыйныя асобы абвінавачваюць у арганізацыі тэракту групоўку “Хэзбалах”, якую падтрымліваюць Сырыя і Іран. Аднак, “Хэзбалах”, як і палестынскія радыкальныя групоўкі, адрынула датычнасьць да выбуху. Пасьля таго, як 8 лютага было падпісанае ізраільска-палестынскае замірэньне, гэта быў першы тэракт у Ізраілі.
XS
SM
MD
LG