Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Ян Павал Другі не прачытае вернікам нядзельную малітву


ВАТЫКАН. Упершыню за 26 гадоў свайго пантыфікату Папа Ян Павал Другі ня зможа прачытаць для вернікаў нядзельную малітву на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Паводле прадстаўніка пантыфіка, гэта зробіць архіэпіскап Леанарда Сандры. Ён жа ад імя Папы блаславіць вернікаў. У мінулы чацьвер 84-х гадоваму Яну Паўлу Другому была зробленая апэрацыя трахеатаміі, і ён пакуль ня можа гаварыць.
XS
SM
MD
LG