Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларус спрабаваў правезьці праз польскую мяжу іконы на 25 тысячаў даляраў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава На памежным пераходзе ў Тэрэспалі, што на беларуска-польскай мяжы, польскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў нелегальна правезьці 46 іконаў.

Як паведаміла прэсавы сакратар аддзелу мытнай службы ў Бяла-Падлясцы Барбара Корвін, іконы былі схаваныя ў адмысловай хованцы ў аўтамабілі маркі “Форд” зь беларускай рэгістрацыяй, які быў прыстасаваны для кантрабанды.

“Іконы, на якіх намаляваныя Маці Божая з Ісусам і сьвятыя, выглядаюць як старажытныя і каштоўныя. Папярэдне яны ацэненыя прыкладна на 25 тысячаў даляраў, але канчаткова кошт кантрабанды вызначаць экспэрты”, заявіла спадарыня Корвін.

Найвялікшыя з 46 іконаў маюць памер 55 на 70 сантымэтраў, а самыя маленькія 15 на 19 сантымэтраў.

Супраць 37-гадовага беларуса Мікалая С., які спрабаваў нелегальна правезьці іконы, ўзбуджаная крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG