Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачцы апазыцыянэркі забаранілі выезд за мяжу


Казімер Яноўскі, Гомель Суд Чыгуначнага раёну Гомеля вырашыў сёньня абмежаваць выезд за межы Беларусі Юліі Марчанкі – дачцы вядомай у горадзе прадпрымальніцы, былой кандыдаткі ў парлямэнт ад апазыцыі Тацяны Марчанкі.

Пасьля выбараў падаткоўцы і супрацоўнікі спэцслужбаў ініцыявалі закрыцьцё праз суд прыватнай друкарні, дзе дырэктаркай была Юля Марчанка.

Суд сканфіскаваў маёмасьць друкарні і аштрафаваў Юлю Марчанку больш, як на 40 мільёнаў рублёў. І з гэтай прычыны і прынятае абмежаваньне на выезд за мяжу.

У судзе цяпер знаходзіцца і адміністрацыйная справа супраць самой Тацяны Марчаркі. З падачы рэгіянальнай управы КГБ цэнтар занятасьці насельніцтва спрабуе даказаць, што сем гадоў таму спадарыня Марчанка незаконна атрымлівала дапамогу па беспрацоўі.
XS
SM
MD
LG