Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Полаччыне прадпрымальнікі ўцяклі ад міліцыянтаў у лес


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак У партызанскіх умовах давялося сустракацца сёньня намесьніку старшыні рэгіянальнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу Валеру Шаўчэнку з прадпрымальнікамі, што працуюць на Браслаўскім гарадзкім кірмашы.

У Браслаў Валер Шаўчэнка прыехаў па іх запрашэньні, і меркавалася, што на імправізаваным сходзе прафсаюзны лідэр распавядзе калегам пра актуальныя праблемы прадпрымальніцкага руху. Аднак, як толькі спадар Шаўчэнка зьявіўся на рынку, яго сустрэлі прадстаўнікі райвыканкаму й работнікі міліцыі, якія папярэдзілі госьця, што ў выпадку ладжаньня сходу, ён будзе несьці адказнасьць паводле заканадаўства.

У такой сытуацыі прадпрымальнікі вымушаныя былі выехаць у лес і там ладзіць сустрэчу. Сьледам за імі выехалі і міліцыянты. Сваю прысутнасьць у лесе яны тлумачылі неабходнасьцю забесьпячэньня грамадзкага парадку. Пасьля сходу ніякіх затрыманьняў не было; работнікі браслаўскай міліцыі адно спраўдзілі ў спадара Шаўчэнкі дакумэнты.
XS
SM
MD
LG