Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арганізм Папы Яна Паўла Другога пасьпяхова аднаўляецца


ВАТЫКАН. Ватыкан давёў да шырокага ведама бюлетэнь пра стан здароўя Папы Яна Паўла Другога, які праходзіць пасьляапэрацыйную рэабілітацыю ў рымскай клініцы Джамэлі. Пасьля перанесенай апэрацыі трахеатаміі Папа дыхае самастойна, і, як лічаць лекары, ягоны арганізм пасьпяхова аднаўляецца. Прадстаўнік Ватыкану Хакін Навара-Валс паведаміў, што ў пантыфіка няма сымптомаў запаленьня лёгкіх. “Ён дыхае самастойна, і ягоная сэрцава-судзінная сыстэма ў нармальным стане. Паводле парады лекараў, некалькі дзён ён не павінен размаўляць, каб аднавіць функцыі гартані пасьля апэрацыі”, -- сказаў прадстаўнік Папы Яна Паўла Другога. 84-гадовы лідэр рымска-каталіцкай царквы быў дастаўлены ў рымскі шпіталь у чацьвер з рэцыдывамі грыпу, на які ён хварэў на пачатку гэтага месяца.
XS
SM
MD
LG